ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 верасня 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 жніўня 2022, 15:58

Андрыевіч: "Кліч Палесся" - фестываль, які дэманструе ўнікальную культуру і традыцыі палешукоў

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" - праект, які дэманструе ўнікальную культуру і традыцыі палешукоў, заявіў журналістам начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Уладзімір Андрыевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі праводзіцца шмат фестываляў і ўсе яны асаблівыя. Але, на мой погляд, "Кліч Палесся" - гэта ўнікальны фестываль, як унікальна культура і традыцыі палешукоў. Што выклікае вялікую цікавасць у турыстаў. Прыцягвае старажытны Тураў, Кудрычы, сама харызма Пінска. Асаблівасць палешукоў не толькі ў гаворцы, сама атмасфера жыцця ў мінулыя стагоддзі, калі яны былі акружаны вадой, жылі на невялікіх кавалачках зямлі, стварала такую камерную, унікальную культуру, традыцыі кожнай вёскі. І гаворка, і тыя рамёствы, якія там развіваліся. Думаю, што, як і раней, у Год гістарычнай памяці (а гістарычная памяць - гэта код чалавека) гэта тэма будзе шырока раскрыта на фестывалі", - сказаў Уладзімір Андрыевіч.

Начальнік упраўлення падкрэсліў: праграма фестывалю насычаная і разнастайная, і традыцыйна ў журналістаў будзе шмат работы. "Актыўна ідзе інфармацыя з запрашэннем удзельнікаў, гледачоў, турыстаў, якія, на мой погляд, атрымаюць вялікае задавальненне ад таго, што там убачаць і адчуюць, - адзначыў ён. - Акрамя таго, у Год гістарычнай памяці Міністэрства інфармацыі з нашымі гандлёвымі прадпрыемствамі "Белкніга", "Белсаюздрук" прадставяць шырокую палітру кніг, прысвечаных Году гістарычнай памяці. Фестываль праходзіць напярэдадні новага навучальнага года. Удзельнікі і госці фестывалю змогуць набыць разнастайныя падручнікі, сшыткі, пісьмовыя прылады".

Уладзімір Андрыевіч упэўнены, наведаўшы аднойчы гэты рэгіён, многія захочуць прыехаць сюды зноў, каб чарговы раз адчуць дух гэтай зямлі.

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" пройдзе 20 жніўня. Традыцыйна раз у два гады ён праходзіць у маляўнічым аграгарадку Ляскавічы. Мерапрыемства накіравана на захаванне і папулярызацыю этнакультурных традыцый, вывучэнне і падтрымку багатай гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна, умацаванне творчых сувязей пагранічных рэгіёнаў. У бягучым годзе акрамя традыцыйных Лунінецкага, Пінскага і Столінскага раёнаў культуру і побыт рэгіёнаў Прыпяцкага Палесся на фестывалі ўпершыню прадставяць Іванаўскі раён і Пінск.

Як заўсёды, праграма фестывалю насычаная. У прыватнасці, запланаваны выступленні прафесійных і аўтэнтычных калектываў, работа інтэрактыўных пляцовак, майстар-класы ад рамеснікаў, прэзентацыя падворкаў "Палескі кірмаш". Акрамя таго, пройдзе конкурс прыгажосці і грацыі "Палеская прыгажуня", гала-канцэрт адкрытага конкурсу "КаверХорШоу", будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка "Партызанскі край", запланаваны фестываль і рыцарскія баі, воднае флайборд-шоу, разнастайныя гульні і атракцыёны, дыскатэка. Прадугледжаны і святочны феерверк.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі