ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 мая 2022, 18:00

Ад спектакляў да опэн-эйраў: Віцебск рыхтуецца поўнамаштабна сустрэць "Славянскі базар"

Фота з архіва
Фота з архіва

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцебск рыхтуецца поўнамаштабна сустрэць XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску 2022", паведаміў журналістам дырэктар Дырэкцыі фестывалю мастацтваў Глеб Лапіцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, у "Славянскім базары" не можа знайсці праект даспадобы той чалавек, які не хоча шукаць. "Славянскі базар" - гэта тэатральныя сустрэчы, элітарнае мастацтва ў філармоніі, - сказаў ён. - У гэтым годзе ўпершыню за шмат гадоў мы змаглі тэатральныя сустрэчы вывесці толькі ў рэпертуарныя спектаклі. У нас не будзе ніякіх камерцыйных антрэпрыз, якія ствараюцца для касы, але не ствараюцца для творчасці. Гэта будуць чатыры вельмі цікавыя спектаклі".

Глеб Лапіцкі звярнуў увагу, што фестываль у першую чаргу прадугледжвае пазіцыянаванне славянскай культуры. "Не проста так мы пачынаем тэатральную праграму нашым Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа з пастаноўкі "Несцерка", не проста так да нас прыязджае "Тэатр на Васільеўскім" з Піцера, не проста так выступаюць нашы сябры з Масквы - "Тэатр на Паўднёвым Захадзе", - адзначыў дырэктар.

Ён дадаў, што на базе гэтых праектаў будзе працаваць тэатральная лабараторыя, якая цяпер рыхтуецца разам з ДІТМам. Праект накіраваны на падрастаючае пакаленне, людзей, якія прыйдуць працаваць у тэатральную сферу пасля мэтраў, дадаў Глеб Лапіцкі.

Асобна ён спыніўся на элітарным відзе мастацтва, падкрэсліўшы, што "Славянскі базар у Віцебску" - гэта фестываль для людзей, якія думаюць і любяць выношваць філасофскія ідэі. Філарманічная праграма ў гэтым годзе вельмі прыгожая, заўважыў дырэктар дырэкцыі. У прыватнасці, прыедзе італьянскі майстар ігры на банданеоне Марыа Стэфана П'етрадаркі, які сумесна з аркестрам народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова падрыхтуе цэлую праграму. Прагучыць не толькі яго легендарны банданеон, але і акардэон. Запланаваны таксама канцэрт ДзіДзюЛі, оперны форум Саюзнай дзяржавы, ноч джаза разам з Леанідам Пташкам і інш.

Асноўным мерапрыемствам стане юбілейны міжнародны дзіцячы музычны конкурс. "Гэта падзея планетарнага маштабу, таму што 20 гадоў гэты конкурс нараджае новых зорачак. Мы бачым, наколькі гэтыя зорачкі ярка гараць на небасхіле нашай беларускай эстрады, а многія з іх наступаюць на пяткі артыстам, якія адбыліся", - адзначыў Глеб Лапіцкі.

Традыцыйна яркай падзеяй будзе Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск", які ў гэтым годзе пройдзе 31-ы раз. У прыватнасці, у другі конкурсны дзень арганізатары плануюць па-іншаму раскрыць артыстаў. Яны выйдуць разам з шоу-балетам Алы Духавай "Тодэс" і выканаюць сусветныя хіты.

"Мы вельмі ўважліва прааналізавалі маладзёжныя праекты на "Славянскім базары", - прадоўжыў дырэктар Дырэкцыі міжнароднага фестывалю. - Мы спецыяльна адкрываем новую фестывальную лакацыю, фестывальны опэн-эйр. Цяпер гарадскія ўлады прыводзяць верхнюю пляцоўку канцэртнай залы "Віцебск" у належны выгляд. Гэта сведчыць аб тым, што горад рыхтуецца поўнамаштабна сустрэць фестываль, каб кожны чалавек, які хоча знайсці сабе праект па духу, па фінансавым стане, змог гэта зрабіць".

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў 2022 годзе пройдзе з 13 па 18 ліпеня. Адкрыццё фестывалю запланаванана на 14 ліпеня, закрыццё - 17-га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі