Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 мая 2024, 10:33

Кангрэс ЗША прыняў законапраект аб барацьбе з антысемітызмам

Фота Pexels
Фота Pexels
2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прыняла законапраект аб барацьбе з антысемітызмам. Ён накіраваны супраць шматлікіх прапалесцінскіх акцый пратэсту, якія праходзяць на тэрыторыі кампусаў краіны, паведамляе ТАСС са спасылкай на трансляцыю пасяджэння ніжняй палаты амерыканскага заканадаўчага органа.

Адзначаецца, што ініцыятыву падтрымалі 320 кангрэсменаў, 91 выказаўся супраць. Яе яшчэ трэба будзе разгледзець Сенату Кангрэса. Дакумент, у прыватнасці, дазволіць уладам адмаўляць у фінансаванні ўніверсітэтам, дзе праходзяць антысеміцкія мітынгі.

Амерыканскія СМІ прыводзяць даныя, што паліцыя ЗША затрымала ўжо больш за 1 тыс. чалавек на прапалесцінскіх дэманстрацыях у амерыканскіх ВНУ. Акцыі праходзяць як мірныя сядзячыя забастоўкі, так і сутыкненні з паліцэйскімі і праізраільскімі актывістамі.

Хваля затрыманняў у кампусах пачалася 18 красавіка, калі рэктар Калумбійскага ўніверсітэта Мінуш Шафік звярнулася ў паліцыю Нью-Ёрка з просьбай дапамагчы прагнаць мітынгуючых з тэрыторыі ВНУ. Гэта рашэнне прывяло да затрымання больш як 100 чалавек у кампусе на Манхэтэне і выклікала новыя хвалі прастэстаў па ўсёй краіне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі