Фота з архіва
5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя паядынкі 3-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі адбудуцца ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У стартавай сустрэчы сённяшняга гульнявога дня дзяржынскі "Арсенал" на полі стадыёна РЦАР БДУ згуляе з футбалістамі "Віцебска". У мінулым туры "Арсенал" у гасцях разышоўся мірам з магілёўскім "Дняпром" (0:0), а віцябчане ў сябе дома ўступілі мазырскай "Славіі" (2:3).
У другім матчы футбалісты "Мінска" прымуць на сваёй арэне "Смаргонь". На мінулым тыдні мінчане згулялі ўнічыю з чэмпіёнамі краіны сталічнымі дынамаўцамі (0:0), а іх сённяшнія сапернікі прайгралі на выездзе брэсцкаму "Дынама" (1:4).
Яшчэ тры сустрэчы адбудуцца заўтра: "Слуцк" - "Днепр", БАТЭ (Барысаў) - "Гомель", "Шахцёр" (Салігорск) - "Дынама" (Брэст).
Праграма 3-га тура завершыцца трыма матчамі ў нядзелю, 7 красавіка: "Славія" - "Іслач" (Мінскі раён), "Нёман" (Гродна) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Дынама" (Мінск) - "Нафтан" (Наваполацк).
Пасля двух тураў па 6 ачкоў з 6 магчымых набралі "Нёман", "Славія" і "Тарпеда-БелАЗ". Бамбардзірскую гонку ўзначальвае абаронца мазырскай каманды Павел Чыкіда, які забіў тры мячы.-0-