Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 мая 2024, 10:21

Велапрабег "Дарога памяці" пройдзе ў Белавежскай пушчы 4 мая

Фота з архіва
Фота з архіва
2 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У нацыянальным парку "Белавежская пушча" 4 мая арганізуюць велапрабег "Дарога памяці". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў нацпарку.

Велапрабег прысвечаны Дню Перамогі. Збор удзельнікаў намечаны каля галоўных варот нацыянальнага парку з 10.00 да 11.00. Пачнецца мерапрыемства з мінуты маўчання каля помніка "Тром кулямётчыкам". Гэты манумент устанавілі ў памяць аб трох абаронцах, якія ў чэрвені 1941 года ўступілі ў няроўны бой з захопнікамі.

Потым пачнецца інтэрактыўнае падарожжа па маршрутах Белавежскай пушчы. На Царскай паляне веласіпедыстаў чакае прывал. У час адпачынку можна будзе пакаштаваць палявую кухню і пачаставацца разнастайнымі пушчанскімі ласункамі. Жадаючым прапануюць паўдзельнічаць у вясёлых спартыўных гульнях і іншых забавах. Праграма мерапрыемства разлічана да 16.00.

Велапрабег "Дарога памяці" ў Белавежскай пушчы праводзяць штогод. Яго галоўны пасыл заключаецца ў тым, каб турысты аддалі даніну павагі абаронцам Айчыны і адпачылі на свежым паветры ў маляўнічым месцы. Асаблівую значнасць гэта набывае ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі і трагічны след у гісторыі Белавежскай пушчы. У яе запаведных лясах вяліся цяжкія баі. Ахвярамі гітлераўцаў сталі не толькі чырвонаармейцы, але і многія мірныя жыхары.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі