Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2024, 09:00

Вальфовіч: Беларусь будзе пераходным мосцікам ад Усходу да Захаду ў ШАС

Фота з архіва
Фота з архіва
9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе пераходным мосцікам ад Усходу да Захаду ў ШАС. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Зноў ідзе барацьба паміж Захадам і Усходам. Гэта, напэўна, філасофская тэма - жыццё ідзе па спіралі. З аднаго боку - Злучаныя Штаты і пад іх эгідай калектыўны Захад, які страчвае вельмі шмат у эканамічным плане ад узаемадзеяння з ЗША ва ўрон узаемадзеянню з Кітаем, Расійскай Федэрацыяй, Індыяй і іншымі краінамі, якія ўваходзяць у Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Беларусь - гэта якраз той пераходны мосцік ад Усходу да Захаду. І Захад можа выйграць, калі абдумаецца і пойдзе правільным шляхам, шляхам дыялогу, канструктыўнага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Захад дзейнічае ва ўрон сваім эканамічным інтарэсам, уводзячы санкцыі нібыта супраць Беларусі, наносіць удар па сваёй эканоміцы, звярнуў увагу ён. "Паглядзіце, што сёння робяць фермеры на тэрыторыі Еўропы. Гэта не ад добрага жыцця, гэта эканамічны крызіс, які ўжо выліваецца наверх. Хацелася б, каб палітычнае кіраўніцтва краін Захаду абдумалася і не ўскладняла адносіны. Беларусь ад гэтага не прайграе, а яны ад гэтага могуць выйграць. Беларусь як еўрапейская краіна, якая знаходзіцца на пераходзе паміж Усходам і Захадам, будзе садзейнічаць збліжэнню і пашырэнню ў тым ліку ШАС у бок Захаду", - падкрэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі.

Ён таксама расказаў, якія перавагі атрымае Беларусь ад уступлення ў ШАС. "Для Беларусі Расійская Федэрацыя і Кітай з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі, з якімі ўстаноўлены добрыя двухбаковыя адносіны. Але калі мы будзем вырашаць пытанні ў больш буйным маштабе - на пляцоўках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, - гэта будзе садзейнічаць у тым ліку эканамічнаму развіццю краіны, паляпшэнню сацыяльных гарантый для нашых жыхароў, што самае галоўнае. Як наш Прэзідэнт ставіць пытанне, людзі, незалежна ад усіх пагроз, ад усіх эканамічных санкцый і іншых нейкіх пытанняў, павінны жыць добра. Мы ж у цэнтры Еўропы. Беларусь сёння ўзор падтрымання міру і бяспекі. За гэтым стаіць велізарная работа Прэзідэнта і ўрада, спецслужбаў. Уступленне нашай краіны ў ШАС яшчэ больш умацуе бяспеку, пашырыць рамкі міжнароднага ўзаемадзеяння і рамкі эканамічных магчымасцей для паляпшэння дабрабыту нашай краіны", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі