Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2024, 09:52

Страшная трагедыя. Беларусы нясуць кветкі і лампады да пасольства Расіі ў Мінску

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі грамадскасці і моладзь нясуць кветкі і лампады да пасольства Расіі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш Прэзідэнт сказаў тыя словы, якія цяпер падзяляе кожны беларус. Кожны сумленны чалавек. Мы салідарныя з Расіяй, нас ніхто не зломіць, нас не запалохаць, мы нікога не баімся. Спачуванні родным і блізкім загінулых, выздараўлення параненым. Няхай будуць  праклятыя тыя, хто гэта ўсё арганізаваў. Іх усіх знойдуць, і яны панясуць пакаранне", - сказаў журналістам дэпутат Вадзім Гігін у сувязі з тэрактам у "Крокус Сіці Холе" ў Падмаскоўі.
Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, дэпутат Алег Гайдукевіч падкрэсліў: "Кожны беларус адчуў сёння боль, страх, жах ад таго, што такое магчыма цяпер. Гэта агульная трагедыя, у нас агульныя пагрозы. Тое, што адбылося ў нашых братоў-расіян - гэта болем адбілася ў сэрцы кожнага беларуса. Гэта першае пачуццё. Другое - гнеў. Разуменне таго, што з тэрарыстамі размаўляць нельга".

Алег Гайдукевіч адзначыў, што ваенным шляхам ні Расію, ні Беларусь перамагчы немагчыма. Таму такія тэракты і акты экстрэмізму ворагі будуць спрабаваць учыняць, каб запалохаць і паставіць людзей на калені. "Але ўсё гэта прывядзе да адваротнай рэакцыі, - упэўнены ён. - Кулакі сціскаюцца ў людзей. Усе хочуць справядлівасці. Кожны тэрарыст будзе прыцягнуты да адказнасці".

"Тэракты бясплатна ніхто не робіць. За кожным тэрактам стаяць велізарныя грошы і падрыхтоўка. Таму яны (тэрарысты. - Заўвага БЕЛТА) павінны ведаць: тут пакаранне смерцю. І цырымоніцца з імі ніхто не будзе", - падкрэсліў палітык.Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі, усклаўшы кветкі ля будынка пасольства, сказаў наступнае: "Тое, што адбылося, ніяк не можа быць апраўдана. Гэта недапушчальна ў сучасным свеце. Гэта варварства ў самай яркай яго праяве. Яшчэ раз глыбокія спачуванні брацкаму расійскаму народу. "Мы былі і будзем заўсёды разам - і ў горы, і ў радасці. Мы пераможам усю гэту тэрарыстычную, экстрэмісцкую навалу, чаго б нам гэта ні каштавала. Вядома ж, самае галоўнае - не дапускаць такіх жахлівых тэрактаў. Гэта наш агульны боль".
Кветкі ля пасольства таксама ўсклаў міністр аховы здароўя Беларусі Аляксандр Хаджаеў. Гаворачы пра размову з расійскім калегам Міхаілам Мурашкам, якая адбылася, ён пацвердзіў, што Беларусь гатова аказаць любое садзейнічанне ў рамках сваёй кампетэнцыі па лініі Міністэрства аховы здароўя.

"На сённяшні момант Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі мае дастатковую колькасць усіх неабходных матэрыялаў для аказання дапамогі пацярпелым. Таму пакуль на гэты момант дапамога з боку Беларусі, са слоў спадара Мурашкі, не патрабуецца. Мы гатовы аказаць гэту дапамогу ў любы момант", - удакладніў Аляксандр Хаджаеў.

Што датычыцца асабістага стаўлення да таго, што здарылася, міністр сказаў: "Гэта цяжкая трагедыя, якая выклікае словы смутку. Мы разам з расійскім народам спачуваем сваякам загінулых і верым у тое, што тыя людзі, якія пацярпелі ад гэтага злачынства, абавязкова паправяцца і з імі будзе ўсё добра".
"Думаю, што на сённяшні момант наш агульны славянскі маральны дух нельга зламаць такімі злачынствамі. Упэўнены ў тым, што разам мы ўсё гэта пераадолеем і зробім усё магчымае, каб такое больш не паўтаралася. Усе сілы да гэтага прыкладзены", - падкрэсліў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі БСЖ Вольга Чамаданава сказала: "Страшна і балюча за мірных людзей, якія загінулі. Раніцай (22 сакавіка) мы ўсе ўскладалі кветкі ў Хатыні. Людзі аддавалі даніну памяці і павагі тым, хто загінуў у гады вайны. Успаміналі, дзяліліся ўражаннямі, плакалі. Моладзь ішла з намі. І кожны з нас гаварыў аб тым, што ніколі не дазволіць, каб на нашай мірнай зямлі паўтарылася нешта падобнае. Вечарам мы ўсе прыйшлі да расійскага пасольства, калі даведаліся аб страшнай трагедыі - тэракце ў Падмаскоўі".
"Гэта не першы выпадак. Але гэта не значыць, што мы нечага спалохаліся. І Беларусь, і Расія - гэта дзве краіны, дзве вялікія дзяржавы, якія, як дзве сястры, заўсёды будуць разам. Вядома, у наш мірны час такога (такіх тэрактаў. - Заўвага БЕЛТА) быць не павінна, і мы гэта добра разумеем. І мы ўсе сёння выступаем за мір і з кожнай хвілінай разумеем каштоўнасць гэтага міру на нашай зямлі. І на нашай беларускай зямлі, і ў Расійскай Федэрацыі, - падкрэсліла Вольга Чамаданава. - Я ўпэўнена ў тым, што наша краіна непахісная. У нас ёсць, на што раўняцца. У нас ёсць багатая гісторыя, ёсць героі, аб якіх мы памятаем. І мы гэта ніколі не забудзем. Аб тэрактах мы гаварылі нямала. І ведаем нямала. Але мы нікога не баімся і дакажам сваім адзінствам, што нам нічога не страшна".-0-

Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі