Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 красавіка 2024, 11:21

Сем беларусаў трапілі ў шпіталь пасля аварыі з аўтобусам у Польшчы

Фота rdc.pl
Фота rdc.pl
24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сем беларусаў трапілі ў шпіталь пасля аварыі з аўтобусам у Польшчы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У выніку аварыі ў Польшчы ў раёне горада Седльцы 7 з 14 беларусаў, якія знаходзіліся ў аўтобусе, дастаўлены ў шпіталь з лёгкімі траўмамі, яшчэ 7 чалавек чакаюць іншага аўтобуса для прадаўжэння руху па маршруце", - расказалі ў міністэрстве.

Пасольства Беларусі ў Польшчы ўдакладняе абставіны здарэння, дыпламаты гатовы аказаць неабходную консульска-прававую дапамогу.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі