Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 мая 2024, 14:28

Мінпрацы: амаль 80 працэнтаў жыхароў Беларусі пражываюць у сем'ях

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 80 працэнтаў насельніцтва Беларусі пражывае ў сем'ях. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння амаль 80 працэнтаў насельніцтва пражывае ў сем'ях. У інтарэсах сем'яў прымаюцца законы, дзяржаўныя праграмы і планы, на аснове якіх жыве і развіваецца наша краіна", - адзначыў намеснік міністра.

Згодна з данымі апошняга перапісу насельніцтва, 44 працэнты сем'яў, а гэта амаль 1 млн, маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Большасць з іх (57 працэнтаў) маюць адно дзіця. Двое дзяцей - у кожнай трэцяй сям'і. І 9,2 працэнта - шматдзетныя. "Згодна з Кодэксам аб шлюбе і сям'і шматдзетнай лічыцца толькі тая сям'я, якая выхоўвае траіх дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Калі мы гаворым, што шматдзетных толькі 9 працэнтаў, трэба разумець, што сем'яў з трыма дзецьмі намнога больш. Проста дзеці перавысілі ўжо ўзрост 18 гадоў", - падкрэсліў Валерый Кавалькоў.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вядзе аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму ўліку шматдзетных сем'яў з 2020 года. "Мы канстатуем, што маецца дадатная дынаміка. У рэспубліцы ўжо амаль 124 тыс. шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваецца 405 тыс. дзяцей. Кожнае чацвёртае дзіця выхоўваецца ў шматдзетнай сям'і", - дадаў намеснік міністра.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі