Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 красавіка 2024, 11:09

Грамадскі транспарт у Мінску не будзе спыняцца каля Палаца Рэспублікі

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадскі транспарт у Мінску не будзе спыняцца каля Палаца Рэспублікі, паведамілі БЕЛТА ў ДП "Мінсктранс".

"З 10.00 адменена выкананне прыпыначнага пункта "ст.м. Кастрычніцкая" з боку ДУ "Палац Рэспублікі", - праінфармавалі на прадпрыемстве.

Раней было адменена выкананне прыпыначнага пункта з боку Палаца Рэспублікі з 8.00 да 8.50.

Сёння ў Палацы Рэспублікі праходзіць першае пасяджэнне сёмага Усебеларускага народнага сходу. У Мінск прыехалі прадстаўнічыя дэлегацыі з усіх рэгіёнаў краіны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі