Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 мая 2024, 10:32

Дадатак-памочнік для паступаючых у каледжы запусцілі ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва
2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дадатак-памочнік ("Абітурыент Мінск") для паступаючых у каледжы запусцілі ў сталіцы, паведамілі БЕЛТА ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.

Праз спецыяльную інфармацыйную сістэму можна пазнаёміцца з установамі адукацыі горада, асаблівасцямі цяперашняй уступнай кампаніі, даведацца аб самых актуальных прафесіях на рынку працы. Дадатак дапаможа выпускніку 9-га або 11-га класаў у выбары варыянтаў навучання, спецыяльнасці (кваліфікацыі). Таксама тут можна прайсці тэст на прафарыентацыю, задаць пытанне, якое цікавіць, вызначыцца з дакументамі, неабходнымі для паступлення.

"Каледжы Мінска прадастаўляюць магчымасць атрымаць запатрабаваную прафесію, мець гарантаванае працаўладкаванне, прайсці практыку на буйным мінскім прадпрыемстве і атрымаць прапанову работы. Атрымліваючы дыплом, вучні маюць не толькі тэарэтычныя веды, але ўжо валодаюць практычнымі навыкамі", - адзначылі ў камітэце.

Спасылка на дадатак размешчана на сайце камітэта ў радзеле "Уступная кампанія - 2024". У дадатку прадстаўлена інфармацыя па 19 каледжах горада. У асобным раздзеле размешчаны ўсе даныя аб спецыяльнасцях, па якіх вядзецца падрыхтоўка як на ўзроўні ССА, так і на ўзроўні ПТА.

Дадатак уключае каштоўныя рэсурсы і інструменты для вызначэння адукацыйнай траекторыі, а таксама падтрымлівае ўзаемадзеянне з установамі сярэдняй адукацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі