Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2024, 16:05

Лукашэнка: за гады суверэнітэту амаль мільён сем'яў у Беларусі палепшылі жыллё

Фота з архіва
Фота з архіва
24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За гады развіцця суверэннай Беларусі амаль мільён сем'яў палепшылі жыллё. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у час выступлення на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Амаль мільён сем'яў палепшылі жыллё за гэтыя гады. Сотні тысяч кватэр пабудаваны з дзяржаўнай падтрымкай. Камфортныя і сучасныя, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі ў 1995 годзе ў добраўпарадкаваных кватэрах і дамах пражывала крыху больш за палову насельніцтва, сёння мы блізка падыходзім да стапрацэнтнага паказчыка (94 працэнты). Рост у паўтара раза. Пры гэтым у сельскай мясцовасці паказчык павялічыўся не ў паўтара раза, а ўтрая".

Доля сем'яў, якія ўказалі на задаволенасць сваімі жыллёвымі ўмовамі, складае амаль 90 працэнтаў. "Вы мае падыходы ведаеце. Лічба добрая, але павінна быць больш", - арыентаваў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі