Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2024, 16:38

Лукашэнка пра палёт беларускі ў космас: гэта поспех інтэлектуальна развітой нацыі

Марына Васілеўская
Марына Васілеўская
24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палёт на МКС першага беларускага касманаўта можна лічыць поспехам інтэлектуальна развітой нацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час выступлення на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пра многія дасягненні краіны, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, можна вобразна сказаць: "Гэта космас!" Але ў гэтым годзе такое параўнанне загучала па-новаму. Паколькі Беларусь цяпер - касмічная дзяржава.

"Космас наш! І гэта не афарызм. Палёт Марыны Васілеўскай - для Беларусі не проста імідж, паказушны палёт. Гэта сімвалічны акорд, вяршыня, да якой мы ішлі з савецкіх часоў", - заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў краіне шмат і эфектыўна працавалі на касмічныя праграмы, калі гісторыя асваення космасу яшчэ толькі пачыналася. Захавалі навуковыя калектывы ў гады суверэннага развіцця і значна рушылі наперад у касмічных тэхналогіях. "Мы запусцілі на арбіту першы беларускі касмічны апарат у 2012 годзе. Цяпер там тры нашы спадарожнікі", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.

Кампетэнцыі Беларусі ў гэтай сферы запатрабаваны іншымі краінамі. Напрыклад, ідзе сумесная з Расіяй работа над праектам па стварэнні новага беларуска-расійскага касмічнага апарата з дакладнасцю вышэйшай за папярэдні амаль на парадак.

"Гэта поспех інтэлектуальна развітой нацыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі