Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2024, 15:06

Лукашэнка пра 2020 год: у НАТА паціралі рукі і рыхтаваліся да ваеннай інтэрвенцыі, але Беларусь выстаяла

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падчас унутрыпалітычных падзей у 2020 годзе на Беларусь былі звернуты позіркі з усіх бакоў свету, але дзяржава выстаяла дзякуючы мужнасці сапраўдных патрыётаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 красавіка ў час выступлення на пасяджэнні сёмага Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На нас тады глядзелі з усіх бакоў свету. Глядзелі і думалі, чым жа скончыцца ў Беларусі. Глядзелі з надзеяй некаторыя. А ў НАТА паціралі ўжо рукі і рыхтаваліся да ваеннай інтэрвенцыі ў заходнія рэгіёны як мінімум. Разлічвалі на хаос і бліцкрыг. Калі б не стойкасць і мужнасць сапраўдных патрыётаў, страцілі б краіну. Не выстаялі б мы тады - натаўскія ястрабы былі б ужо пад Смаленскам. І ўкраінская тэма стала б нашай рэальнасцю. Але мы аказаліся больш моцнымі і з'яднанымі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Помніце, я іх папярэджваў, што мы вельмі любім сваю невялікую кампактную краіну. Мы яе вельмі-вельмі любім. А любімую не аддаюць! Мы іх папярэджвалі. Але мы і не аддалі. І, паверце, не аддадзім. Якія намаганні яны не прыкладалі б", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка. Гэтыя яго словы ўдзельнікі мерапрыемства сустрэлі апладысментамі.
"А вось нашы паўднёвыя суседзі не выстаялі", - заўважыў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі