Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2024, 15:59

Лукашэнка: пакаленне пераможцаў паказала, што сіла нацый не ў капіталах і не ў ваеннай магутнасці

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка
24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакаленне пераможцаў паказала, што сіла нацый не ў капіталах і не ў ваеннай магутнасці, а ў сапраўдных каштоўнасцях. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў бягучым годзе краіна адзначыць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

"Пакаленне пераможцаў паказала, што сіла нацый не ў капіталах, не ў ваеннай моцы, не ў амбіцыях. Яна ў сапраўных каштоўнасцях, у імкненні да справядлівасці і веры ў сябе, - падкрэсліў беларускі лідар. - Калі на зямлю ступіў вораг, савецкая краіна яшчэ не адышла ад разрухі грамадзянскай вайны. Людзі не жылі ў раскошы. Але яны перамаглі. Перамаглі ўсю Еўропу - багатую, якая стала пад сцягі нацызму! Сваю краіну ачысцілі ад нацыстаў. І тых, хто яшчэ ўчора глядзеў на савецкі народ з пагардай, мы тады таксама аздаравілі".

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў вайне перамаглі таму, што змагаліся за родную зямлю, а яна давала сілы: "Давала сілы на полі бою, сілы перажыць гора, сілы аднавіць разбуранае і сілы не помсціць".

Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым паставіў пытанне, каго зрабілі мацнейшымі акты запалохвання - бамбардзіроўка Дрэздэна, скінутыя на Хірасіму і Нагасакі атамныя бомбы. "Абсалютна бессэнсоўныя і бязлітасныя. Ганебная старонка ў гісторыі: сотні тысяч мірнага насельніцтва забіты ў канцы вайны, калі і так было ўсё вырашана. Для чаго? Каб усяму свету заявіць аб сваім панаванні і трымаць планету ў страху", - адзначыў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі