Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2024, 22:22

Лукашэнка падзяліўся ўражаннямі ад парада на Краснай плошчы ў Маскве

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парад на Краснай плошчы ў Маскве быў арганізаваны тонка і прадумана. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што не першы раз адказвае на пытанне аб парадзе на Краснай плошчы. Першым гэта пытанне яму задаў расійскі калега Уладзімір Пуцін, а пазней - міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.

"Шчыра і абсалютна сумленна скажу, што так, як яны, па духу, па змесце ніхто не ўмее арганізоўваць такія мерапрыемствы, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта быў парад, не зусім падобны на тыя парады, якія былі. Але і час зусім іншы. Вы заўважылі, наколькі тонка яны ўлавілі момант і зрабілі тое, што трэба было сёння зрабіць?"

Прэзідэнт расказаў, што азнаёміўся з некаторымі каментарыямі. Маўляў, на парадзе не была прадстаўлена цяжкая тэхніка. Гэтыя выказванні кіраўнік дзяржавы назваў опусамі. "Што, з лініі сутыкнення, з фронту танкі трэба было зняць і на Красную плошчу прыцягнуць? А яшчэ наўздагон, можа, у Беларусь перакінуць і паказаць? Гэта нікому не трэба. Заўсёды, пачынаючы з 1941 года, танкі і байцы з Краснай плошчы ішлі на фронт", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму ўсё было тонка, разумна, прадумана, у самы раз. Вось менавіта так, як трэба сёння. Яны паказалі сваю моц. Калі нехта ўмее думаць і чытаць, заўважылі, што ў канцы яны прыцягнулі "Ярсы" (стратэгічны ракетны комплекс з міжкантынентальнай балістычнай ракетай. - Заўвага БЕЛТА) - стратэгічная баявая зброя. Хто ўмее думаць і чытаць, зразумелі, што, давайце жыць дружна, а калі ў каго мазгі затуманіла, з намі лепш не звязвацца. Усё было так, як павінна быць сёння", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама расказаў, аб чым паразмаўляў з Уладзімірам Пуціным пасля парада. "У мяне такі лёс не вельмі добры: там заўсёды прадаўжаюцца і святы, і прыёмы, а я заўсёды ад'язджаю. Я сабраўся, картэж стаіць мой, я падыходжу, а ён гаворыць: "Ты куды?" - "Слухай, у мяне ж яшчэ, акрамя гэтага, у Беларусі". - "Ой, я, - гаворыць, - забыў. Я вельмі прашу: перадай беларусам ад расіян, ад мяне самыя цёплыя віншаванні з нашым агульным святам".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі