11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну за падтрымку ў пастаўках праз расійскія парты. Адпаведныя заявы ён зрабіў на сустрэчы ў Крамлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дзякуй вам за падтрымку па партовай гаспадарцы. Мы працуем. Глядзім на іншыя парты. Дапамагаюць расіяне – партавікі - нам адгружаць прадукцыю. Словам, няма такога, што валяецца тавар на беразе акіяна або мора і мы не можам вывезці, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. - У Санкт-Пецярбургу, Мурманску працуем, на Далёкім Усходзе".
"На Поўначы", - дадаў Уладзімір Пуцін.
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што перспектыва работы па Паўночным марскім шляху добрая: "Мы ўжо пастаўлялі тавары па Паўночным марскім шляху. Некалькі тысяч тон паставілі ўжо. Вельмі зручна для нашых вытворцаў. Таму ваша падтрымка тут для нас была вельмі важнай і актуальнай".-0-