Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 лютага 2024, 09:03

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў развіцці палітычнага дыялогу з Дамініканай

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дамініканскай Рэспублікі Луіса Радольфа Абінадэра Карону і народ гэтай краіны са 180-й гадавінай незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Да гэтай значнай даты ваша краіна падыходзіць з сур'ёзнымі дасягненнямі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы, відавочным для кожнага грамадзяніна паляпшэннем якасці жыцця", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці палітычнага дыялогу з Дамініканскай Рэспублікай на прынцыпах узаемнай павагі і даверу, у пашырэнні ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Радольфа Абінадэру Карону здароўя і ажыццяўлення намечаных планаў, накіраваных на пабудову моцнай, працвітаючай дзяржавы, а дамініканцам - шчасця, міру і дабрабыту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі