Фота Мінэканомікі
22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інвестыцыі ў развіццё - залог паспяховай будучыні прадпрыемства. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар у час наведвання Магілёўскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Міністр наведаў фарэлевую гаспадарку "Лахва". На прадпрыемстве створана буйнатаварная вытворчасць замкнёнага цыкла: ад куплі ікры да перапрацоўкі таварнай рыбы. Рыбаводы маюць намер рэалізаваць інвестпраект па павелічэнні магутнасці дзеючых ферм.
Таксама кіраўнік эканамічнага ведамства сустрэўся з кіраўніцтвам адміністрацыі СЭЗ "Магілёў", абмеркаваў вынікі яе работы ў мінулым годзе і задачы на 2024-ы. Па выніках 2023 года рэзідэнтамі СЭЗ забяспечаны рост заработнай платы больш як на 18 працэнтаў, інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на трэць. Склад рэзідэнтаў папоўніўся 4 новымі арганізацыямі з агульным аб'ёмам заяўленых інвестыцый звыш $64 млн.
"У 2023 годзе СЭЗ дасягнуты нядрэнныя вынікі. Разам з тым, адміністрацыі СЭЗ "Магілёў" неабходна ўзмацніць работу па пошуку і прыцягненню інвестараў, нацэленых на стварэнне новых відаў прадукцыі, у тым ліку з мясцовай сыравіны. Таксама трэба актыўней садзейнічаць рэзідэнтам у нарошчванні аб'ёмаў экспарту, выхаду на новыя рынкі збыту прадукцыі", - адзначыў Юрый Чабатар.
Акрамя таго, міністр наведаў ААТ "Ольса". Прадукцыя гэтага прадпрыемства добра вядомая не толькі ў Беларусі, яе экспартуюць больш як у 20 краін. Сёння тут рэалізуецца інвестпраект, накіраваны на імпартазамяшчэнне і павышэнне якасці і аб'ёмаў выпуску прадукцыі.
Юрый Чабатар азнаёміўся з ходам яго рэалізацыі і сустрэўся з працоўным калектывам. Міністр расказаў аб бягучай сітуацыі ў эканоміцы краіны, адказаў на пытанні, якія цікавяць завадчан.
"У аснове прагрэсу заўсёды ляжаць новыя тэхналогіі. Навукова-тэхналагічны суверэнітэт дзяржавы, па сутнасці, з'яўляецца залогам яе палітычнай і эканамічнай незалежнасці. Таму сёння кожнаму прадпрыемству важна інвесціраваць у сваё развіццё: праводзіць мадэрнізацыю, асвойваць новыя віды інавацыйнай прадукцыі, рэалізоўваць імпартазамяшчальныя інвестпраекты і максімальна раскрываць свой экспартны патэнцыял", - канстатаваў кіраўнік Мінэканомікі.-0-