Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 сакавіка 2024, 16:55

Беларуская кандытарская фабрыка адкрыла ў Казані першы магазін сваёй сеткі

Фота кандытарскай фабрыкі "Чырвоны харчавік"
Фота кандытарскай фабрыкі "Чырвоны харчавік"
27 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларуская кандытарская фабрыка "Чырвоны харчавік" адкрыла ў Казані першы фірменны магазін сеткі, якую прадпрыемства мае намер стварыць у сталіцы Татарстана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"Беларускія прадукты - на гэты раз ласункі - прадаўжаюць заваёўваць рэгіёны Расіі. У казанскім гандлёвым цэнтры "Порт" нядаўна адкрыўся першы ў Рэспубліцы Татарстан фірменны магазін беларускай кандытарскай фабрыкі "Чырвоны харчавік", - расказалі ў дыпмісіі.

На цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам выступілі кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ў Казані Віктар Шчацько, намеснік міністра прамысловасці і гандлю Татарстана Герман Лернер і генеральны дырэктар расійскага дылера ТАА "Чырвоны харчавік" Багдан Хімакоў.

"Да канца года ў Казані плануецца адкрыць яшчэ тры фірменныя магазіны", - дадалі ў прэс-службе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі